• А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Адарвірог - 1863

    Просмотров: 27
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    На этой странице находится текст песни Адарвірог - 1863, а также перевод песни и видео или клип.
    За дымам атручаным неба не бачна,
    Як і зямлі за чырвонай сцяной
    Перад вачыма. Што наша спадчына?
    Ці вечная бойка, ці жаданы спакой?

    Дым ад паходняў ірвецца у неба,
    На стомленых тварах ні ўсмешак, ні слёз.
    Мы ідзем не за славай, нам славы не трэба.
    Мы ідзем, каб адпомсціць за разбураны лёс.

    Мы не пазнаем холаду смерці.
    Яна не пасмее дакрануцца да тых,
    Хто нясе яе ў думках, нясе яе ў сэрцы,
    Нясе яе ў марах запаветных сваіх.

    Бо лепей загінуць ў няроўным баі,
    Чым жыць на каленях да скону сусвету.
    Жыць на каленях на роднай зямлі –
    Не можа быць долі, горшай за гэту.

    Наш гнеў, наша ярасць не загінуць у пакутах.
    Нашу нянавісць не схаваць за труной.
    Вы напаілі наш край атрутай,
    Мы яго напоім вашай крывёй.

    Мы болей не будзем нічыімі рабамі,
    Не будзем за вас свае спіны ламаць
    Ці з голаду грызці косці зубам.
    Мы будзем вучыцца, як забіваць.

    Мы болей не ведаем, што значыць жах.
    Мы самі ёсць жах, што лунае ўначы.
    Бойцеся полымя ў нашых вачах.
    Бойцеся кос, што вастрэй за мячы.

    І хай не ўсміхнецца нам перамога,
    Хай нас чакае адно небыццё.
    Мы ведаем: страшнага ў гэтым нічога,
    Бо воля для нас даражэй за жыццё.

    Смотрите также:

    Все тексты Адарвірог >>>

    Опрос: Верный ли текст песни?
    Да Нет