Текст песни Аверсэв - Брэменскія музыкі
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
|
Быў у аднаго гаспадара Асёл. Шмат гадоў цягаў ён мяхі, але пад старасць аслаб, і гаспадар перастаў яго карміць. Тады Асёл, скеміўшы, што справа дрэнь, узяў ды ўцёк у горад Брэмен. Ён спадзяваўся зрабіцца там вулічным музыкам. Па дарозе Асёл спаткаў Сабаку: той ляжаў, цяжка дыхаючы. – Ты чаго так дыхаеш? – пытаецца Асёл. – Стары я стаў, – адказвае Сабака, – на паляванне хадзіць не магу, вось і захацеў гаспадар мяне забіць, але я ад яго ўцёк. – Хадзем са мной, – кажа Асёл, – станем вулічнымі музыкамі. Я граю на лютні, а ты будзеш біць у літаўры. Пайшлі яны разам і неўзабаве сустрэлі Ката: той быў вельмі сумны. – Ты чаго сумны? – пытаецца Асёл. – Стары я стаў, – адказвае Кот, – задумала гаспадыня мяне ўтапіць, вось я і ўцёк. – Хадзем з намі, – кажа Асёл, – будзеш вулічным музыкам. Пайшлі яны разам. Праходзілі праз адзін двор, бачаць – сядзіць на варотах Певень і крычыць. – Ты чаго крычыш? – пытаецца Асёл. – Гаспадыня загадала кухарцы з мяне суп зварыць. – Хадзем з намі, – сказаў Асёл. – Будзем музыкамі! Пайшлі яны разам. Але за адзін дзень да Брэмена не паспелі дайсці. Вырашылі яны заначаваць у лесе. Бачаць – удалечыні агеньчык. Асёл сказаў: – Трэба туды ісці! Неўзабаве яны прыйшлі да хацiны разбойнікаў, ва ўсіх вокнах якой гарэла святло. Пачалі звяры разважаць, як ім выгнаць разбойнікаў. Вырашылі яны завесці сваю музыку: Асёл закрычаў, Сабака забрахаў, Кот замяўкаў, Певень закукарэкаў. Разбойнікі спалохаліся ды кінуліся ў лес. А прыяцелі павячэралі і ўладкаваліся спаць. Асёл – на двары, Сабака – на ганку, Кот – на печы, Певень – на варотах. З той пары разбойнікі баяліся падыходзіць да сваёй хаты. А брэменскія музыкі засталіся ў ёй жыць. Смотрите также:
Все тексты Аверсэв >>> |
|
Жил-был Осёл, у которого был хозяин. Много лет он таскал мешки, но состарился, и хозяин перестал его кормить.
Тогда Осёл, поняв, что дело плохо, забрал его и убежал в город Бремен. Он надеялся стать там уличным музыкантом. По дороге Осёл встретил Собаку: та лежала и тяжело дышала.
«Почему ты так дышишь?» — спрашивает Осёл.
«Я старею, — отвечает Собака, — я не могу ходить на охоту, поэтому хозяин хотел меня убить, но я убежал от него.
«Пойдем со мной, — говорит Осёл, — станем уличными музыкантами. Я буду играть на лютне, а ты — на литаврах».
Они пошли вместе и вскоре встретили Кота: он был очень печален.
«Почему ты печален?» — спрашивает Осёл.
«Я старею, — отвечает Кот, — хозяйка хотела меня утопить, вот я и убежал». «Пойдем с нами», — говорит Осёл, — «будешь уличным музыкантом».
Они пошли вместе. Прошли через двор и увидели петуха, сидящего у ворот и кричащего.
«Чего ты кричишь?» — спрашивает Осёл.
Хозяйка велела повару сварить из меня суп».
«Пойдем с нами», — сказал Осёл. — «Будем музыкантами!»
Они пошли вместе.
Но они не успели добраться до Бремена за один день. Они решили заночевать в лесу. Вдали они увидели свет. Осёл сказал:
«Нам нужно туда!» Вскоре они подошли к хижине разбойников, во всех окнах которой горел свет.
Звери стали думать, как им прогнать разбойников. Они решили завести свою музыку: Осёл закричал, Собака залаяла, Кот замяукал, Петух закукарекал.
Разбойники испугались и бросились в лес. А друзья поужинали и легли спать. Осёл был во дворе, Собака – на крыльце, Кот – на печи, Петух – у ворот.
С того момента разбойники боялись приближаться
к их дому. И бременские музыканты остались жить в нём.
