Текст песни Аверсэв - Дзюймовачка
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
|
Жыла адна жанчына. Дзяцей у яе не было, а ёй вельмі хацелася дзіцятка. Пайшла яна да старой вядзьмаркі і кажа: – Я так хачу, каб у мяне была дачка, хоць самая маленькая! – Вось табе ячменнае зярнятка, – адказвае вядзьмарка. – Пасадзі яго ў кветкавы гаршчок – і ўбачыш, што будзе. Жанчына падзякавала і пайшла дадому, дзе пасадзіла ячменнае зярнятка ў кветкавы гаршчок. Толькі яна яго паліла, як зярнятка адразу прарасло. З зямлі паказаліся два лісцікі і сцяблінка, а на ёй – цудоўная кветка, падобная да цюльпана, які яшчэ не распусціўся. Жанчына пацалавала прыгожыя стракатыя пялёсткі, і ў тое ж імгненне кветка раскрылася. У ёй сядзела жывая дзяўчынка. Яна была маленькая, ростам усяго з дзюйм. Таму яе так і назвалі – Дзюймовачка. Калыску для яе зрабілі са шкарлупіны грэцкага арэха. Замест пярынкі туды паклалі некалькі фіялак, а замест коўдры – пялёстак ружы. У гэтую калыску дзяўчынку клалі на ноч, а ўдзень яна гуляла на стале. Пасярэдзіне стала жанчына паставіла талерку з вадой, а па краях талеркі расклала кветкі. Для маленькай Дзюймовачкі гэта было цэлае возера, і яна плавала там на пялёстку цюльпана, як на чоўне. Дзяўчынка цэлы дзень каталася па сваім цудоўным возеры і спявала песні. Такога пяшчотнага галаска, як у яе, ніхто ніколі не чуў. Аднойчы ўначы, калі Дзюймовачка спала ў сваёй калысцы, праз адчыненае акно ў пакой прабралася вялізная старая Жаба, мокрая і брыдкая. Яна зазірнула ў шкарлупіну, дзе спала Дзюймовачка, і сказала: – Якая красуня! Добрая будзе майму сыну нявеста! Яна схапіла арэхавую шкарлупіну і выскачыла праз акно ў сад. Каля саду цякла рэчка, а пад самым яе берагам была гразкая багна. Тут і жыла старая Жаба са сваім сынам, такім жа мокрым і брыдкім, як і яна сама. – Брэ-ке-ке-ке-кекс! – толькі і сказаў ён, убачыўшы ў арэхавай шкарлупіне маленькую дзяўчынку. – Давай занясём яе на сярэдзіну ракі і пасадзім там на ліст гарлачыка. Адтуль яна не ўцячэ! – сказала старая Жаба. На рацэ расло шмат гарлачыкаў. Іх шырокія лісты плавалі па вадзе, а самы вялікі – далей за ўсе ад берага. Жаба падплыла да яго і паставіла на ліст арэхавую шкарлупіну з дзяўчынкай. Як жа спужалася бедная Дзюймовачка, калі прачнулася ранкам! З усіх бакоў яе атачала вада, а бераг быў ледзь бачны. Дзюймовачка горка заплакала. Старая Жаба падплыла са сваім брыдкім сынам да Дзюймовачкі, усміхнулася і сказала: – Вось мой сынок! Ён будзе тваім мужам! – Брэ-ке-ке-ке-кекс! – толькі і сказаў сынок. Жабы забралі арэхавую шкарлупіну, каб занесці яе ў новы дом, і паплылі. А Дзюймовачка засталася адна пасярод ракі і горка плакала: ёй зусім не хацелася жыць у агіднай Жабы і выходзіць замуж за яе брыдкага сына. Маленькія рыбкі, якія плавалі пад вадой, пачулі, што сказала старая Жаба. Яны пашкадавалі міленькую маленькую дзяўчынку і перагрызлі сцяблінку яе гарлачыка. І вось імклівая плынь панесла ліст, на якім сядзела Дзюймовачка, – цяпер старая Жаба ніяк яе не дагоніць. Да дзяўчынкі апусціўся лёгкі белы Матылёк – яму вельмі спадабалася драбнюткая вандроўніца. Дзюймовачка зняла свой шаўковы паясок, адзін канец накінула на Матылька, другі прывязала да лістка, і той паплыў яшчэ хутчэй. У гэты час побач пралятаў Хрушч. Ён схапіў Дзюймовачку і занёс яе на дрэва, а зялёны ліст гарлачыка разам з Матыльком хутка зніклі з вачэй. Страх апанаваў бедную Дзюймовачку, калі рагаты Хрушч абхапіў яе лапкамі і падняўся высока ў паветра! Ды і што цяпер будзе з Матыльком? А Хрушчу які клопат? Ён сеў на галінку вялікага дрэва, пасадзіў побач Дзюймовачку і сказаў ёй, што яна яму вельмі падабаецца. Пасля да іх у госці прыйшлі іншыя хрушчы, яны з цікавасцю разглядалі Дзюймовачку і казалі: – У яе ж толькі дзве ножкі! – У яе зусім няма вусікаў! – Яна такая тоненькая, яшчэ пераломіцца напалову! – Вельмі яна на чалавека падобная, а да таго ж непрыгожая, – вырашылі нарэшце ўсе хрушчы. Нават таму Хрушчу, які прынёс Дзюймовачку, падалося цяпер, што з ёй нешта не так, і ён вырашыў з ёй развітацца. Ён зляцеў з Дзюймовачкай уніз і пасадзіў яе на рамонак. Усё лета Дзюймовачка пражыла адна ў вялікім лесе. Дзяўчынка спляла сабе з травы калыску і павесіла яе пад вялікім лістом лопуху, каб хавацца ад сонца і дажджу. Яна ела салодкі мёд і піла расу, якую ранкам знаходзіла на раслінах. Так мінула лета, а пасля і восень. Набліжалася зіма. Кветкі завялі, а вялікі лопух, пад якім жыла Дзюймовачка, засох. Холад прабіраў Дзюймовачку да касцей. Пайшоў снег, і кожная сняжынка была для яе як цэлы шуфель снегу. Тады Дзюймовачка вырашыла пайсці з лесу і пашукаць сабе прытулак на зіму. За лесам, дзе яна жыла, было вялікае поле. Там Дзюймовачка знайшла норку палявой Мышы. Палявая Мыш жыла ў цяпле і дастатку: кухня і кладоўка ў яе былі поўныя хлебнага зерня. Дзюймовачка спынілася ля парога і папрасіла даць ёй хоць кавалачак ячменнага зярнятка – вось ужо два дні яна нічога не ела. – Ах ты, небарака! – сказала палявая Мыш. – Ідзі сюды, пагрэйся ды паеж са мной! І Дзюймовачка спусцілася ў норку, пагрэлася і паела. – Ты мне падабаешся, – сказала ёй Мыш, паглядзеўшы на яе бліскучымі, як бісер, чорнымі вочкамі. – Заставайся ў мяне на зіму. Я буду карміць цябе, а ты – прыбіраць мой дом і расказваць мне казкі. Дзюймовачка засталася. Яна рабіла ўсё, што казала ёй Мыш, і ёй нядрэнна жылося ў цёплай зацішнай норцы. – Хутка ў нас будуць госці, – сказала аднойчы палявая Мыш. – Раз на тыдзень да мяне прыходзіць сусед, Крот. Ён вельмі багаты і жыве куды лепш за мяне. Выходзь, дзяўчынка, за яго замуж! Адна бяда: ён зусім сляпы. Але Дзюймовачцы зусім не хацелася замуж за багатага, але змрочнага Крата. Хутка сусед і праўда прыйшоў да іх у госці. Мыш прымусіла Дзюймовачку праспяваць для Крата дзве песні, і той быў у захапленні. Вярнуўшыся дадому, Крот пракапаў доўгі калідор ад свайго дома да норкі палявой Мышы і запрасіў суседку разам з Дзюймовачкай прагуляцца па гэтай галерэі. На палове дарогі Крот спыніўся і сказаў: – Тут ляжыць нейкая птушка. Але нам няма чаго яе баяцца – яна мёртвая. Дзюймовачка ўбачыла Ластаўку, якая, відаць, памерла ад холаду. Ёй стала шкада гэтую легкакры лую птушачку. Ноччу Дзюймовачцы не спалася. Яна ўстала, спляла з сухіх былінак вялікі дыван і, пракраўшыся ў галерэю, накрыла ім мёртвую бядачку. Пасля яна зрабіла Ластаўцы цёплае гняздзечка з сухога імху і пуху, каб ёй не так холадна было ляжаць на мёрзлай зямлі. Яна прыціснулася галавой да шаўкавістых пёрак і раптам пачула, як у грудзях у птушкі нешта застукала: «Стук! Стук!» – спачатку ціха, пасля гучней. Гэта забілася сэрца Ластаўкі, якая не памерла, а зледзянела ад холаду, а цяпер сагрэлася і ажыла. У наступную ноч Дзюймовачка зноў ціхенька прабралася да Ластаўкі. Птушка зусім ажыла, але была яшчэ вельмі слабая. – Дзякуй табе, мілая дзяўчынка! – сказала Ластаўка. – Хутка я зусім папраўлюся і зноў палячу да сонейка. – Ах, – сказала Дзюймовачка, – цяпер так холадна і ідзе снег! Застанься лепш тут, я пра цябе паклапачуся. І яна прынесла Ластаўцы зярнятак і вады, а Ластаўка расказала ёй, як параніла крыло і не змагла паляцець са сваімі сяброўкамі ў вырай. Усю зіму Дзюймовачка клапацілася пра Ластаўку, якая ляжала ў падземнай галерэі. А калі прыйшла вясна і прыгрэла сонейка, Ластаўка развіталася з дзяўчынкай, расправіла крылы і спытала, ці не хоча Дзюймовачка разам з ёй выбрацца на волю. Але Дзюймовачцы было шкада кінуць палявую Мыш: дзяўчынка ведала, што старая будзе без яе маркоціцца. – Ну што ж, бывай, мілая дзяўчынка! – прашчабятала Ластаўка. Дзюймовачка доўга глядзела ёй услед, бо таксама хацела на прастор, ды і развітвацца з Ластаўкай ёй было сумна. Але яна засталася ў Мышынай норцы. І вось аднойчы старая Мыш сказала Дзюймовачцы: – Наш сусед, Крот, хоча з табой ажаніцца. Цяпер табе трэба рыхтавацца да вяселля, бо ты выходзіш замуж за вельмі важную асобу. Дзюймовачцы давялося кожны дзень прасці пражу. Старая Мыш наняла чатырох павукоў, і яны дзень і ноч ткалі розныя тканіны і плялі карункі з самага тонкага павуціння. А змрочны Крот кожны вечар прыходзіў да іх у госці і радаваўся, што лета хутка скончыцца і тады яны згуляюць вяселле. Дзюймовачка ўвесь час журылася і плакала. Кожную раніцу, на світанні, і кожны вечар, на захадзе сонца, Дзюймовачка выходзіла за парог Мышынай норкі. «Як добра, як светла тут, на волі!» – думала яна. Ёй хацелася пабачыцца з Ластаўкай, але тая над полем не паказвалася. І вось надышла восень. Да вяселля амаль усё было гатова. – Праз чатыры тыдні тваё вяселле! – сказала Дзюймовачцы палявая Мыш. Але Дзюймовачка заплакала і адказала, што не хоча выходзіць замуж. Старая Мыш раззлавалася: – Глупства! Не будзь упартай. Дзякуй лёсу за такога багатага мужа! Надышоў дзень вяселля, і Крот прыйшоў па сваю нявесту. Відаць, давядзецца ёй ісці з ім у яго цёмную нару і жыць там, глыбока пад зямлёй, і ніколі не бачыць яснага сонейка – Крот жа яго ненавідзіць! І вось Дзюймовачка выйшла зірнуць на белы свет у апошні раз. Хлеб ужо быў сабраны, і з зямлі тырчала толькі голае засохлае ржышча. Дзяўчынка адышла далей ад Мышынай норкі і працягнула да сонца рукі: – Бывай, сонейка, бывай! – Ціў-ціў! – раптам пачулася ў яе над галавой. Гэта была Ластаўка, якая пралятала над полем, убачыла Дзюймовачку і ўзрадавалася. Яна апусцілася на зямлю, і Дзюймовачка са слязамі расказала сяброўцы, што не хоча выходзіць замуж і жыць разам з Кратом глыбока пад зямлёй, куды ніколі не зазірае сонца. – Надыходзіць халодная зіма, – сказала Ластаўка, – і я палячу далёка ў вырай. Хочаш паляцець са мной? Сядай да мяне на спіну, і мы паімчым ад агіднага Крата за сіняе мора, у вырай, туды, дзе вечнае лета і заўсёды квітнеюць кветкі. Паляцелі, мілая дзяўчынка! Бо ты ўратавала мне жыццё, калі я замярзала ў цёмнай халоднай яміне. – Так, я палячу з табой! – сказала Дзюймовачка і села Ластаўцы на спіну. Ластаўка стралой узнеслася да неба і п Смотрите также:
Все тексты Аверсэв >>> |
|
Дюймовочке приходилось каждый день прясть пряжу. Старая Мышка наняла четырёх пауков, и они днём и ночью ткали разные ткани и кружева из тончайшей паутины. А мрачный Крот приходил к ним каждый вечер и радовался, что лето скоро закончится и они устроят свадьбу. Дюймовочка грустила и всё время плакала.
Каждое утро на рассвете и каждый вечер на закате Дюймовочка выходила из мышиной норы. «Как здесь хорошо, как светло, на свежем воздухе!» — думала она. Она хотела увидеть Ласточку, но та не появлялась над полем.
И вот наступила осень. Всё было почти готово к свадьбе.
«Твоя свадьба через четыре недели!» — сказал Полевой Мышонок Дюймовочке.
Но Дюймовочка расплакалась и сказала, что не хочет выходить замуж.
Старая Мышка рассердилась:
— Чепуха! Не упрямись. Слава судьбе за такого богатого мужа!
Настал день свадьбы, и Крот пришёл за своей невестой. Видимо, ей придётся отправиться с ним в его тёмную нору и жить там, глубоко под землёй, и никогда не видеть яркого солнца – Крот его ненавидит!
И вот Дюймовочка вышла в последний раз взглянуть на белый мир. Хлеб уже был собран, и из земли торчала только голая, сухая рожь. Девочка отошла подальше от мышиной норы и протянула руки к солнцу:
– Прощай, солнышко, прощай!
– Тив-тив! – вдруг услышала она над головой.
Это была Ласточка, которая пролетала над полем, увидела Дюймовочку и обрадовалась. Она опустилась на землю, и Дюймовочка со слезами на глазах сказала своей подруге, что не хочет выходить замуж и жить с Кротом глубоко под землёй, где никогда не заходит солнце.
«Приближается холодная зима, — сказала Ласточка, — и я улечу далеко в бездну. Хочешь полететь со мной? Сядь мне на спину, и мы убежим от отвратительного Крота через синее море, в бездну, туда, где вечное лето и всегда цветут цветы. Лети, дорогая! Потому что ты спасла мне жизнь, когда я замерзла в темной, холодной дыре».
«Да, я полечу с тобой!» — сказала Дюймовочка и села на спину Ласточки.
Ласточка взмыла в небо, как стрела, и
