Текст песни Аверсэв - Кот Максім
Просмотров: 1
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
На этой странице находится текст песни Аверсэв - Кот Максім, а также перевод песни и видео или клип.
|
Жыў некалі гультай Марцін, і быў у яго кот Максім. Згарэла ў іх хата, адна гліняная печ засталася. Пажылі з год на печы, а тут і печ развалілася. – Што рабіць будзем? – пытаецца Кот у гаспадара. – Трэба хату будаваць. – Я надумаў жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату. – Хто за цябе пойдзе? – смяецца Кот. – Ты ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы. – Пойдзе, не бойся! Ідзі сватай царскую дачку. Няма чаго рабіць, пайшоў Кот у далёкую дарогу. Ідзе ён, ідзе, сустракае Зайца. – Куды, Кот, ідзеш? – пытаецца Заяц. – Да цара на суд. Гэта ж дзе што котка ўкрадзе або нашкодзіць – усё на ката кажуць. Кот смятану злізаў, кот сала ўкраў... Не магу я цярпець такога паклёпу! – Пайду і я з табою! – кажа Заяц. – Дзе што зайчыха зробіць – усё на зайца кажуць! Несправядліва! – Аднаму табе на павераць. Збяры сотні тры сведак, тады ідзі. Паскакаў Заяц па лесе, назбіраў цэлую чараду сваіх дзядзькаў ды братоў. Павёў іх Кот да палаца, у хляве зачыніў і ідзе да цара: – Ваша Вялікасць, прыслаў табе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, гасцінчык – чараду зайцоў. Пан ён дужа багаты, няма толькі гаспадыні ў пакоях. Загадаў мне сватаць тваю дачку. Цар абрадаваўся, накарміў Ката, напаіў, а пра дачку змаўчаў. Вярнуўся Максім дахаты ні з чым, але гультай і другі раз яго ў сваты выправіў. Пайшоў Кот, сустракае па дарозе Ваўка. – Здароў, Воўк! Пайшлі са мной да цара на суд, – сказаў Кот і распавёў Ваўку, на які суд ён ідзе. – Цябе ж таксама часта дарэмна лаюць. Толькі аднаму ісці нельга, збяры спачатку сотні тры сведак. – Твая праўда, Каток, – пагадзіўся Воўк і пабег дзядзькаў ды братоў збіраць. Набегла ваўкоў з усяго лесу. Прывёў іх Максім у той самы хлеў, што і зайцоў, зачыніў, а сам у палац зайшоў і расказаў цару пра новы гасцінец ад свайго гаспадара. Спадабалася гэта цару, загадаў ён ваўкоў пабіць, усім слугам футры пашыць, а Кату сказаў, каб пан Глінскі-Папялінскі сам да яго ў госці прыехаў. Прыбег Кот дахаты ўночы, будзіць гаспадара: – Уставай! Сказаў цар, каб ты да яго ў госці ехаў. Пачухаў Глінскі-Папялінскі патыліцу: – У чым жа я паеду? Я ж голы, як бізун. – Нічога, што-небудзь прыдумаем. Злез гультай з печы і пабеглі. Бягуць яны, бачаць – цэлае войска салдат спіць. Кот пракраўся, паздымаў з салдат шапкі і схаваў у мех. Потым пайшоў да ракі, знайшоў Рака, выкінуў за вус на бераг і загадаў падкапаць да раніцы маставыя слупы. Марціну ж сказаў раскідаць шапкі па вадзе, калі мост абваліцца. А сам пабег хутчэй да цара. Прыбягае, дакладвае: – Ваша Вялікасць! Ехаў да цябе ў госці мой гаспадар, ды мост зламаўся, усё яго войска патапілася, адзін ён застаўся голы... Паехаў цар да моста, глядзіць – і праўда: толькі шапкі ад войска па вадзе плаваюць. Загадаў ён даць гультаю новую вопратку. Той апрануўся, прыхарашыўся, а тады цар кажа: – Паедзем твой маёнтак глядзець: калі ты і праўда такі багаты, дык аддам за цябе дачку. Спужаўся Марцін: якое ж ён багацце пакажа цару? Але няма чаго рабіць, селі яны з царом у карэту і паехалі. А Кот наперадзе бяжыць, дарогу паказвае. Бачыць: пастухі вялікую чараду кароў пасвяць. – Чые вы? – пытаецца. – Змея Гарынавіча. Кот вусы натапырыў, грозны стаў: – Не кажыце нікому, што вы Змея Гарынавіча, кажыце – пана Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном, ён заб’е вас. Бяжыць далей, сустракае вялікую чараду коней. – Чые вы, конюхі? – пытаецца. – Змея Гарынавіча. Кот і іх Громам з Перуном напалохаў. Тым часам царская карэта з громам пад’ехала да пастухоў. – Чые вы? – пытаецца ў іх цар. – Пана Марціна Глінскага-Папялінскага, – адказваюць пастухі. – О, – дзівіцца цар, – багаты пан Глінскі-Папялінскі! Гэтак жа адказалі і конюхі. Пакуль цар ехаў, Кот прыбег у двор Змея Гарынавіча. Убачыў самога Змея і крычыць. – Хавайся, Змей Гарынавіч! Едзе Гром з Перуном, ён цябе заб’е і на муку сатрэ! Спужаўся Змей Гарынавіч: – Куды ж мне схавацца? Кот паглядзеў і ўбачыў вялікае дупло ў старой ліпе. – Лезь хутчэй сюды! – кажа Змею. Залез Змей у дупло, а Кот забіў дупло паленам ды яшчэ і глінаю замазаў. Потым пабег да Змеевых слуг. – Чые вы? – пытаецца. – Змея Гарынавіча. – Не кажыце нікому, што Змея Гарынавіча, а кажыце, што пана Марціна Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном, ён заб’е вас. – Добра, – кажуць напалоханыя слугі. Прыехаў цар у маёнтак. Сустракаюць яго слугі. – Чый гэта маёнтак? – пытаецца цар. – Пана Марціна Глінскага-Папялінскага! – у адзін голас адказалі слугі. – Ну што ж, – кажа цар, – сапраўды багаты пан Глінскі-Папялінскі. Аддам за яго дачку. Вярнуўся цар у свой палац, паклікаў музыкаў і загадаў іграць вяселле. Усяго там было: хто што хацеў, тое піў і еў. І я там быў, еў і піў, па барадзе цякло, а ў роце не было. Смотрите также:
Все тексты Аверсэв >>> |
|
