Текст песни Аверсэв - Кот у ботах
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
|
Памёр адзін млынар і пакінуў сваім тром сынам толькі млын, асла ды Ката. Спадчыну дзялілі нядоўга. Старэйшы брат узяў сабе млын, сярэдні – асла, а малодшаму дастаўся Кот. Вельмі смуткаваў малодшы брат, што выпаў яму такі горкі лёс. – Добра маім братам! Калі будуць жыць разам, дык і на хлеб змогуць сабе зарабіць. А я – з’ем Ката, зраблю са шкуры рукавіцы, а потым – хоць ты з голаду пухні. Пачуў Кот гэтыя словы, але выгляду не падаў. І сказаў такім разважным і сур’ёзным голасам: – Не журыцеся, мой гаспадар, дайце мне лепей якую торбу ды купіце боты, каб мне было ў чым лазіць па кустах. А тады ўбачыце, што не такая ўжо благая вам выпала доля, як здаецца. Хлопец, вядома, не даў Катовым словам вялікае веры. Але і не губляў надзеі, бо хто яго ведае, можа, і праўда, Кот дасць яму якое рады ў няшчасці. Неўзабаве Кот атрымаў усё, чаго прасіў. Ён адразу хвацка нацягнуў боты, закінуў за плечы торбу і рушыў у лес, дзе вадзілася многа трусоў. У торбу ён насыпаў вотруб’я, заечай капусты, а сам лёг на зямлі і, прыкінуўшыся мёртвым, пачаў чакаць, калі якое трусяня залезе ў торбу пачаставацца пакладзенымі туды ласункамі. І толькі паспеў ён легчы, як адразу нейкае легкадумнае трусяня трапіла ў торбу. Кот хутка зашморгнуў матуз, схапіў труса і забіў яго. Горды здабычай, ён рушыў да караля і папрасіў мовіць перад ім слова. Калi Ката пусцілі ў пакоі Яго Вялікасці, ён нізка пакланіўся каралю і сказаў: – Вашамосць, гэтага труса мне даручыў паднесці вам ад свайго імя маркіз дэ Карабас. – Ну што ж, – адказаў кароль, – скажы свайму гаспадару, што я вельмі рады яго падарунку. Другі раз Кот схаваўся ў жыце і зноў разгарнуў сваю торбу, а калі ў яе ўлезлі дзве курапаткі, зацягнуў матуз і злавіў абедзвюх, а потым занёс курапатак да караля. Кароль прыняў падарунак зноў з вялікім задавальненнем і загадаў даць Кату гасцінец. Так два ці тры месяцы Кот насіў каралю дзічыну і аднойчы даведаўся, што кароль са сваёю дачкой, найпрыгажэйшаю прынцэсаю ў свеце, збіраецца на шпацыр па беразе рэчкі. Вось і кажа ён свайму гаспадару: – Калі вы паслухаецеся маёй парады, дык будзеце шчаслівы да канца сваіх дзён. А дзеля гэтага вам трэба пайсці да рэчкі і там, дзе я пакажу, залезці ў ваду. Усё астатняе я зраблю сам. Маркіз дэ Карабас паслухаўся Ката і зрабіў усё, як той яму параіў. І вось сядзіць ён у вадзе, а побач якраз праязджае кароль. Тут Кот як закрычыць: – Ратуйце! Ратуйце! Маркіз дэ Карабас топіцца! Пачуўшы гэтыя крыкі, кароль высунуў галаву з карэты і, пазнаўшы Ката, адразу загадаў сваёй варце хутчэй бегчы ды дапамагчы маркізу дэ Карабасу. Пакуль небараку маркіза выцягвалі з рэчкі, Кот падышоў да карэты і сказаў каралю, што, калі яго гаспадар купаўся, нечакана з’явіліся злодзеі і ўкралі ўсё яго адзенне (якое хітрун схаваў пад вялікім каменем). Кароль адразу загадаў служкам прывезці маркізу дэ Карабасу адзін з найлепшых сваіх гарнітураў. Калі той апрануўся, кароль сустрэў яго вельмі ласкава. Прыгожае адзенне вельмі маркізу пасавала (а ён і сам з сябе хлопец быў ладны), i каралеўская дачка адразу яго ўпадабала. Варта было маркізу дэ Карабасу два-тры разы зірнуць на каралеўну з пашанай і трошкі з пяшчотай, як яна закахалася ў яго без памяці. Кароль запрасіў маркіза ў карэту, і далей яны паехалі разам. Кот пабег наперад і, убачыўшы на сенажаці касцоў, сказаў ім: – Гэй, людзі добрыя, касцы! Калі вы не скажаце каралю, што гэта сенажаць маркіза дэ Карабаса, вас усіх патаўкуць на дробны мак! Кароль сапраўды спытаў у касцоў, чыя гэта сенажаць. – Маркіза дэ Карабаса, – адказалі яны хорам. – У вас добрыя землі, – сказаў кароль маркізу дэ Карабасу. – Так, Ваша Вялікасць, – адказаў маркіз. – Гэтая сенажаць кожны год дае багаты прыбытак. Потым Кот напаткаў жняцоў і сказаў ім: – Гэй, людзі добрыя, жняцы! Ведайце: калі вы не скажаце, што ўсё гэтае жыта належыць маркізу дэ Карабасу, вас усіх патаўкуць на дробны мак! Кароль, які ехаў следам, захацеў даведацца, чыё гэта жыта расце ўздоўж дарогі. – Маркіза дэ Карабаса, – адказалі жняцы. І кароль зноў парадаваўся такому адказу. А Кот усё бег наперадзе карэты і ўсім, каго ні сустракаў, паўтараў тое самае. Нарэшце Кот прыбег у раскошны замак, дзе гаспадаром быў Людаед, найбагацейшы з усіх людаедаў у свеце, бо ўсе землі, па якіх праязджаў кароль, былі пад уладаю гэтага замка. Кот, які загадзя паклапаціўся праведаць, хто такі гэты Людаед і што ён умее рабіць, папрасіў дазволу пагутарыць з ім. Людаед прыняў яго так ветліва, як толькі можа прыняць людаед, і запрасіў сесці. – Мяне запэўнівалі, – раптам сказаў Кот, – што вы нібыта здольны ператварацца ва ўсякіх жывёл, што вы можаце зрабіцца, напрыклад, ільвом ці сланом. – Гэта праўда, – грубым голасам адказаў Людаед. – І каб ты болей не сумняваўся, я зараз на тваіх вачах абярнуся ў ільва. Кот так напалохаўся, убачыўшы перад сабой ільва, што стрымгалоў ускараскаўся аж на самы дах, хоць рабіць гэта было цяжка і небяспечна, бо хадзіць у ботах па гонце вельмі нязручна. Калі Людаед набыў свой ранейшы выгляд, Кот спусціўся з даху і прызнаўся, што леў нагнаў на яго добрага страху. – А яшчэ мне бажыліся, – сказаў Кот, – ды ў гэта я ўжо зусім не веру, быццам вы ўмееце абарочвацца ў самых драбнюткіх звяркоў, напрыклад у пацука ці ў мыш. Але мне, прызнаюся, здаецца, што гэта абсалютна немагчыма. – Немагчыма? – зароў Людаед. – Зараз пабачыш. І ён імгненна ператварыўся ў мыш. Кот адразу кінуўся на яе і з’еў. Тым часам побач якраз праязджаў кароль. Ён заўважыў раскошны замак і захацеў паглядзець на яго зблізу. Кот пачуў грукат карэты, выбег насустрач і сказаў: – Сардэчна запрашаем Вашу Вялікасць у замак маркіза дэ Карабаса! – Няўжо, пане маркізе?! – крыкнуў кароль. – І гэты замак таксама ваш? Хіба можа быць штось прыгажэйшае за гэты двор і будынкі?! Калі дазволіце, хацелася б зірнуць і на вашыя пакоі. Маркіз падаў прынцэсе руку, і следам за каралём яны ўвайшлі ў вялікую залу. Там стаяў стол з дзівоснымі стравамі, прыгатаванымі для сяброў Людаеда, якія пабаяліся сёння завітаць да яго, убачыўшы карэту караля. Кароль быў зачараваны знатнасцю маркіза дэ Карабаса, а яго дачка ад кахання ледзь зусім не страціла розум. І вось, выпіўшы пяць ці шэсць кубкаў запар, кароль прамовіў: – А ці не хочаце вы, пане маркізе, быць мне зяцем? З нізкім паклонам маркіз падзякаваў каралю за такі вялікі гонар і ў той самы дзень ажаніўся з прынцэсай. А Кот зажыў вялікім панам і болей ужо не лавіў мышэй. Хіба што зрэдку – дзеля забавы. Смотрите также:
Все тексты Аверсэв >>> |
|
И король снова был в восторге от этого ответа.
И Кот побежал впереди кареты и повторял то же самое всем, кого встречал.
Наконец Кот добежал до великолепного замка, владельцем которого был Огр, самый богатый из всех огров в мире, ибо все земли, через которые путешествовал король, находились под властью этого замка.
Кот, который потрудился выяснить, кто этот Огр и что он умеет, попросил разрешения поговорить с ним.
Огр принял его так вежливо, как только может принять Огр, и пригласил его сесть.
«Меня заверили, — вдруг сказал Кот, — что вы якобы способны превращаться во всевозможных животных, что вы можете стать, например, львом или слоном».
«Это правда, — ответил Огр грубым голосом. — И чтобы у вас больше не было сомнений, я немедленно превращусь в льва прямо у вас на глазах».
Кот так испугался, увидев перед собой льва, что бросился на крышу, хотя это было трудно и опасно, потому что ходить по гальке в сапогах было очень неудобно.
Когда Огр вернулся к своему прежнему облику, Кот спустился с крыши и признался, что лев его изрядно напугал.
«Мне говорили, — сказал Кот, — и я уже совсем в это не верю, что можно превращаться в самых маленьких животных, вроде крысы или мыши. Но должен признаться, мне это кажется совершенно невозможным».
«Невозможно?» — взревел Огр. «Сейчас увидишь».
И он мгновенно превратился в мышь. Кот тут же набросился на неё и съел.
Тем временем мимо проходил король. Он заметил великолепный замок и захотел посмотреть на него издалека.
Кот услышал грохот кареты, выбежал ему навстречу и сказал:
— Добро пожаловать в замок маркиза де Карабаса! — Правда ли это, господин маркиз?! — воскликнул король. — И этот замок…
тоже ваш? Может ли быть что-нибудь прекраснее этого двора и построек?! Если позволите, я хотел бы осмотреть ваши покои.
Маркиз подал принцессе руку, и они последовали за королем в большой зал. Там стоял стол с чудесными блюдами, приготовленными для друзей Людоеда, которые сегодня боялись прийти к нему, увидев королевскую карету.
Король был очарован благородством маркиза де Карабаса, а его дочь чуть не сошла с ума от любви. А затем, выпив пять или шесть чашек подряд, король сказал:
— А не хотите ли вы стать моим зятем, господин маркиз?
С низким поклоном маркиз поблагодарил короля за такую великую честь и в тот же день женился на принцессе. А Кот стал великим господином и больше не ловил мышей. Разве что изредка — ради забавы.
