Текст песни Аверсэв - Лісіца-хітрыца
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
|
Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было, толькі адна курачка Чубатка. Дажыліся яны, што няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе: – Звары хіба Чубатку, ці што? Баба замахала рукамі: – Што ты, дзед, выдумаў?! Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бобінку і прынесла бабе. – Звары ты, баба, хоць гэтую бобінку, – кажа дзед. – Што тут за наедак з аднае бобінкі? Давай лепш пасадзім яе. Як вырасце, тады спячэм цэлы бабовы пірог. Пасадзілі яны тую бобінку ў хаце пад палацямі. Узышла бобінка ды давай расці. Расла, расла, уперлася ў палаці. Дзед разабраў палаці, і бобінка дарасла да столі. Дзед і столь разабраў, яна дарасла да страхі. Разабралі страху, і вырасла бобінка аж да неба. Узяў тады дзед торбу, палез на неба, абабраў струкі і вярнуўся назад. Спякла баба пірог з тых бабоў. А ён выскачыў з печы і ўцёк. Кінуліся дзед з бабай даганяць, але дзе там! Так і не дагналі. Прыкаціўся пірог у лес. А тут насустрач яму Лісіца-хітрыца. Схапіла яго, выела мякіш, усярэдзіну шышак насыпала ды пабегла да пастушкоў. – Пастушкі, дайце мне бычка за гэты пірог. Згадзіліся пастушкі і аддалі Лісіцы бычка. Села яна на бычка і паехала. Бачыць – на дарозе пусты воз стаіць. Запрэгла яна бычка, села на мяккай саломе і едзе сабе далей. Сустракае Ваўка. – Куды, кума, едзеш? – пытаецца ён. – За трыдзевяць зямель, у трыдзясятае царства. Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць... – А бараны ў тым царстве ёсць? – аблізнуўся Воўк. – Ды іх там хоць гаць гаці! – Вазьмі і мяне з сабою. Падвязі хоць мой хвост. – Што адзін хвост везці, сядай увесь ты. Сеў Воўк, едуць далей. Сустракаюць Мядзведзя. – Куды, кумы, едзеце? – За трыдзевяць зямель, у трыдзясятае царства... Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць. – Там, кажуць, бараноў – хоць гаць гаці. – А мёду там многа? – Ды там, кажуць, мядовыя рэкі цякуць! Мядзведзь зарадаваўся: – То вазьміце і мяне. Хоць адну лапу падвязіце. – Што адну лапу везці? Сядай увесь ты. Сеў Мядзведзь да іх, паехалі далей. Аж зламалася аглобля. Пайшла Лісіца ў лес па аглоблю. А Мядзведзь з Ваўком тым часам з’елі бычка, шкуру саломай напхалі, на ногі паставілі ды ўцяклі. Вярнулася Лісіца, прыладзіла аглоблю, махнула пугаю на бычка, той і паваліўся. Раззлавалася Лісіца і вырашыла адпомсціць Мядзведзю з Ваўком. Прыйшла восень. Сустракае неяк Лiсiца Ваўка і кажа: – Трэба табе, кум, новы кажух пашыць. Гэты зусім стары. – Праўду, кумка, кажаш, – згадзіўся Воўк. Пабег ён на выган, схапіў авечку і прывалок у лес, каб з яе шкуры кажух пашыць. – Цяпер, – кажа Лісіца, – трэба краўца шукаць. Я ведаю добрага, хадзем да яго. Прывяла Лісіца Ваўка на луг. А там на прывязі жарабец пасвіўся. – Вунь ён, кравец! Воўк зарагатаў: – Гэта не кравец, а жарабец! Дурная ты, кумка! Лісіца пакрыўдзілася: – Ты пра мой розум не вельмі языком мялі. Лепш ідзі паглядзі, на чым жарабец навязаны. – На вяроўцы. Лісіца засмяялася: – Вось і відаць, што дурань! Жарабец на кале навязаны. Хадзем пакажу. Прывяла Лісіца Ваўка да калка, за які быў прывязаны канец вяроўкі, зняла вяроўку, зрабіла пятлю і закінула Ваўку на шыю. Воўк і азірнуцца не паспеў, як у пятлі апынуўся. Тады Лісіца махнула хвастом, жарабец спужаўся ды пабег да гаспа-дара, а Ваўка за сабой прыцягнуў. Там з яго і шкуру знялі. Вярнулася Лісіца ў лес, закапала авечку ў мох, адны толькі мазгі на абед пакінула. Села пад елкаю і есць. Ідзе Мядзведзь. – Што гэта ты, кума, жуеш? – Мазгі. Калі хочаш, разганіся ды стукніся галавою аб дуб –мазгі і выскачаць. – Так і зраблю. А то есці даўно хочацца. Разагнаўся Мядзведзь ды грымнуўся лбом аб дуб. Тут яму і канец. А хітрая Лісіца наелася мазгоў ды пайшла запіваць крынічнаю вадою. Смотрите также:
Все тексты Аверсэв >>> |
|
Жили-были дедушка и бабушка. С фермы у них ничего не было, только одна курица, Чубатка. Они прожили достаточно долго, чтобы готовить было нечего. Тогда дедушка сказал бабушке:
- Вари Чубатку, или как?
Бабушка махнула руками:
- Что ты придумал, дедушка?! Нам лучше проголодаться, и я не дам Чубатке готовить.
Курица услышала это, побежала во двор, нашла там фасоль и принесла бабушке.
- Вари эту фасоль, бабушка, хотя бы, - говорит дедушка.
- Какая еда из одной фасолины? Давай посадим её. Когда она вырастет, тогда испечем целый фасолевый пирог.
Они посадили фасоль в доме под дворцами. Фасолевый росток вырос и дал ему расти. Он рос, рос, прислонялся к дворцам. Дедушка разобрал дворцы, и фасолевый росток вырос до потолка. Дедушка разобрал и потолок, из которого выросло чучело. Чучело тоже разобрали, и фасоль выросла до самого неба. Потом дедушка взял мешок, забрался на небо, сорвал стручки и вернулся обратно.
Бабушка испекла из этой фасоли пирог. И он выпрыгнул из печи и убежал. Дедушка и бабушка бросились догонять, но где же он? Они так и не догнали. Пирог укатился в лес. И тут его встретила хитрая Лиса. Она схватила его, съела крошку, высыпала внутрь шишки и побежала к пастухам.
— Пастух, дай мне быка за этот пирог.
Пастухи согласились и дали Лисе быка. Она села на быка и поехала. Она увидела — пустую телегу, стоящую на дороге. Она запрягла быка, села на мягкую солому и поехала. Она встретила Волка.
— Куда ты идёшь, крёстный? — спрашивает он.
– Через тридцатое королевство, через тридцатое. Говорят, там не убивают кур и коршунов…
– А есть ли в этом королевстве овцы? – Волк облизнул губы.
– Хотя бы меня с собой возьми. Хотя бы хвост привяжи.
– Зачем нести только один хвост, сядь один.
Волк сел, и они поехали дальше. Они встретили Медведя.
– Куда вы едете, друзья мои?
– Через тридцатое королевство, через тридцатое… Говорят, там не убивают кур и коршунов.
– Говорят, там убивают овец – хотя бы много.
– А есть ли там много меда?
– Да, говорят, там реки меда!
Медведь был в восторге:
– Тогда возьми и меня. Хотя бы одну лапу привяжи.
– Зачем нести одну лапу? Сиди всю дорогу.
Медведь сел с ними, и они поехали дальше. Пока сани не сломались. Лиса пошла в лес за санями. Тем временем Медведь и Волк съели быка, набили шкуру соломой, поставили его на ноги и убежали. Лиса вернулась, починила сани, замахнулась кнутом на быка, и он упал. Лиса рассердилась и решила отомстить Медведю и Волку.
Наступила осень. Лиса как-то встретила Волка
и сказала:
– Тебе нужно сшить новую шубу, друг мой. Эта очень старая.
– Верно, друг мой, – согласился Волк.
Он побежал на пастбище, схватил овцу и потащил её в лес, чтобы сшить из её шкуры шубу.
– Теперь, – говорит Лиса, – нам нужно найти портного. Я знаю хорошего, пойдём к нему.
Лиса повела Волка на луг. А там на поводке пасся жеребец.
– Вот он, портной! Волк рассмеялся:
— Это не портной, а жеребец! Глупец, дура!
Лиса обиделась:
— Ты нелестно отзывался о моем уме. Лучше пойди посмотри, к чему привязан жеребец.
— К веревке.
Лиса рассмеялась:
— Так ты видишь, что он дурак! Жеребец привязан к столбу. Пойдем покажем ему.
Лиса повела Волка к столбу, к которому был привязан конец веревки, сняла веревку, сделала петлю и накинула ее на шею Волка. Волк даже не успел оглянуться, как оказался в петле. Тогда Лиса замахала хвостом, жеребец испугался и побежал к хозяину, а Волк потянул его за собой. Там они даже сняли с него шкуру.
Лиса вернулась в лес, закопала овцу в мох, оставив на ужин только мозги. Она села под елью и поела. Пошел Медведь.
— Что ты жуешь, друг мой?
— Мозги. Если хочешь, беги быстрее и ударься головой о дуб — мозги выскочат.
— Я так и сделаю. Но я давно хотел поесть.
Медведь побежал быстрее и ударился лбом о дуб. На этом всё закончилось.
А хитрому Лису надоели мозги, и он пошёл пить родниковую воду.
