Текст песни Аверсэв - Малыш-Карантыш
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
Даўным-даўно, калі ўсе дарослыя былі яшчэ дзецьмі, жыў сабе Малыш-Карантыш, у якога была вялікая карова. Аднойчы ранкам ён прыйшоў яе падаіць і сказаў: – Стой, кароўка, ні гу-гу, Дам табе я тварагу. Але стаяць спакойна вялікая карова не хацела. – Гэй, – абурыўся тады Малыш-Карантыш, – вы толькі на гэта паглядзіце! І пайшоў да мамы. – Мама, – сказаў ён, – карова не хоча спакойна стаяць, і я не магу яе падаіць. – Тады вазьмі дубец і адлупцуй яе, – параiла мама. Малыш-Карантыш пайшоў да дрэва і сказаў: – Дай галінку для дубца, Я ж табе дам селядца. Але дрэва не дало яму галінкі для дубца, і Малыш-Карантыш вярнуўся дадому. – Мама, – сказаў ён, – дрэва не дае галінкі для дубца, карова не хоча спакойна стаяць, і я не магу яе падаіць. – Тады ідзі да мясніка і папрасі яго зарэзаць карову. Малыш-Карантыш пайшоў да мясніка і сказаў: – Гэй, мяснік, зарэж карову За свавольную адмову! Але мяснік не захацеў рэзаць карову без срэбнай манеты, і Малыш-Карантыш вярнуўся дадому. – Мама, – сказаў ён, – мяснік не рэжа карову без срэбнай манеты, дрэва не дае галінкі для дубца, карова не хоча спакойна стаяць, і я не магу яе падаіць. – Тады ідзі да каровы і скажы, што хворая дзяўчынка плача і просіць кубак малака. Малыш-Карантыш пайшоў да каровы і сказаў ёй, што хворая дзяўчынка плача і просіць кубак малака. Карова дазволіла яму сябе падаіць, і хворая дзяўчынка выпіла малака і перастала плакаць. Усё, што не заканчваецца кепска, заўсёды заканчваецца добра. Смотрите также:
Все тексты Аверсэв >>> |
|
Давным-давно, когда все взрослые были ещё детьми, жил-был маленький Карантыш, у которого была большая корова. Однажды утром он пришёл её подоить и сказал:
– Стой, корова, не шуми,
– Я дам тебе творога.
– Но большая корова не хотела стоять на месте.
– Эй, – возмутился тогда маленький Карантыш, – ты только посмотри!
– И он пошёл к маме.
– Мама, – сказал он, – корова не хочет стоять на месте, и я не могу её подоить.
– Тогда возьми палку и бей её, – посоветовала мама.
– Маленький Карантыш подошёл к дереву и сказал:
– Дай мне ветку за палку,
– Я дам тебе селёдку.
– Но дерево не дало ему ветку за палку, и маленький Карантыш вернулся домой. – – Мама, – сказал он, – дерево не даёт ветки за палку, корова не хочет стоять на месте, и я не могу её подоить.
– Тогда иди к мяснику и попроси его зарезать корову.
Маленький Карантыш пошёл к мяснику и сказал:
– Эй, мясник, зарежь корову
за твоё упрямство!
Но мясник не хотел резать корову без серебряной монеты,
и Маленький Карантыш вернулся домой.
– Мама, – сказал он, – мясник не даёт ветки за палку, корова не хочет стоять на месте, и я не могу её подоить.
– Тогда иди к корове и скажи ей, что больная девочка плачет и просит стакан молока.
Маленький Карантыш пошёл к корове и сказал ей, что больная девочка плачет и просит стакан молока. Корова позволила ему подоить себя, и больная девочка выпила молоко и перестала плакать.
Всё, что не кончается плохо, всегда кончается хорошо.