Текст песни Аверсэв - Марозка
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
|
Жылі-былі дзед ды баба. У дзеда была дачка, і ў бабы была дачка. Што бабіна родная дачка ні зробіць, за ўсё яе хваляць, а што дзедава – дык усё кепска. Вецер хоць пашуміць і заціхне, а злы чалавек разыдзецца – не хутка спыніцца. Вырашыла мачыха падчарку выгнаць: – Звязі яе, стары, каб вочы мае яе не бачылі, каб вушы мае пра яе не чулі, вязі не да сваякоў, а ў чыстае поле на мароз! Стары замаркоціўся, але пасадзіў дачку на сані, хацеў прыкрыць коўдрай – але пабаяўся, павёз у поле, пасадзіў на сумёт, перахрысціў, а сам хутчэй дадому, каб не бачыць яе смерці. Засталася бедная падчарка адна, трасецца і ціха моліцца. Прыходзіць Мароз, паскоквае, на дзяўчыну паглядае: – Я Мароз – Чырвоны нос! – Вітаю цябе, Мароз! Відаць, Бог прынёс цябе па маю душу. Мароз хацеў дзяўчыну замарозіць, але спадабаліся яму яе словы, пашкадаваў – кінуў футра. Апранулася падчарка, падціснула ножкі, сядзіць. Зноў ідзе Мароз – Чырвоны нос, паскоквае, на дзяўчыну паглядае. Зноў дзяўчына яго прывітала, а той падарыў ёй куфар, поўны ўсялякага дабра. Села падчарка ў футры на куфар, такая вясёленькая, такая прыгожанькая! Зноў ідзе Мароз – Чырвоны нос, паскоквае, на дзяўчыну паглядае. Зноў дзяўчына яго прывітала, а ён падарыў ёй сукенку, вышытую срэбрам і золатам. Надзела яе дзяўчына і зрабілася такой прыгожай! А мачыха па ёй хаўтуры ладзіць, бліны пячэ. – Вязі, муж, сваю дачку на пахаванне. Стары паехаў, а сабачка пад сталом зацяўкаў: – Цяў-цяў! Дзедаву дачку ў золаце і срэбры вязуць! Старая і бліны яму давала, і біла, а сабачка ўсё сваё паўтараў. Вось адчынілася брама, нясуць куфар цяжкі, ідзе падчарка – чыстая паненка! Мачыха зірнула – і як закрычыць: – Запрагай коней, стары, вязі хутчэй маю дачку на тое ж поле, на той жа сумёт! Павёз стары бабіну дачку на тое ж поле, на той жа сумёт. Прыйшоў і Мароз – Чырвоны нос, паскакаў, а добрых слоў не дачакаўся і замарозіў яе. – Хуткіх коней запрагай, стары, маю дачку вязі ды глядзі, каб куфар не паваліўся! А сабачка пад сталом: – Цяў-цяў! Ад бабінай дачкі адны косткі ў торбачцы вязуць! Вось адчынілася брама, выбегла баба сустракаць дачку, але абняла толькі халоднае цела. Заплакала – ды позна! Смотрите также:
Все тексты Аверсэв >>> |
|
Жили-были дедушка и бабушка. У дедушки была дочь, и у бабушки тоже. Что бы ни делала дочь бабушки, её хвалили за всё, а дочь дедушки – за всё плохое. Ветер может шуметь, а потом утихнуть, и злодей рассеется, но он не утихнет в ближайшее время.
Мачеха решила прогнать падчерицу:
- Свяжи её, старик, чтобы глаза мои не видели её, чтобы уши мои не слышали о ней, отведи её не к родственникам, а в поле на мороз!
Старик смутился, но посадил дочь на сани, хотел укрыть её одеялом, но испугался, отвёл её в поле, поставил на стог сена, перекрестился и сам быстро пошёл домой, чтобы не видеть её смерти.
Бедная падчерица осталась одна, дрожа и тихо молясь. Приходит Мороз, вскакивает, смотрит на девочку:
- Я Мороз - Красноносый!
- Привет, Мороз! Видимо, Бог привел тебя к моей душе.
Мороз хотел заморозить девочку, но ему понравились ее слова, он пожалел об этом – выбросил шубу. Приемная дочь оделась, поджала ноги и села.
Приходит снова Мороз – Красноносый, вскакивает, смотрит на девочку. Девочка снова поприветствовала его, и он подарил ей сундук, полный всяких сладостей. Приемная дочь села на сундук в шубе, такая веселая, такая красивая!
Приходит снова Мороз – Красноносый, вскакивает, смотрит на девочку. Девочка снова поприветствовала его, и он подарил ей платье, расшитое серебром и золотом. Девочка надела его и стала такой красивой!
А мачеха устраивает ей хаутури, печет блины.
- Отведи дочь на похороны, муж.
Старик уехал, а собачка под столом залаяла:
– Гав-гав! Несут дочь моего деда в золоте и серебре!
Старуха дала ему блины и побила, а собачка всё повторяла. Ворота открылись, несли тяжёлый сундук, и пришла его падчерица – чистая юная леди! Мачеха посмотрела – и как она могла кричать:
– Запрягайте лошадей, старик, скорее отвезите мою дочь на то же поле, на ту же бурю!
Старик отвёз дочь старухи на то же поле, на ту же бурю. Пришёл и Мороз – Красноносый, скакал галопом, но не дождался добрых слов и заморозил её.
– Запрягайте быстрых лошадей, старик, отвезите мою дочь и следите, чтобы сундук не упал!
А собачка под столом:
– Гав-гав! Несут только кости в мешке от дочери старухи!
Ворота открылись, старуха выбежала навстречу дочери, но та лишь обняла её застывшее тело. Она заплакала, но было уже слишком поздно!
