• А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Аверсэв - Папялушка, ці крышталёвы пантофлік

    Просмотров: 2
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    На этой странице находится текст песни Аверсэв - Папялушка, ці крышталёвы пантофлік, а также перевод песни и видео или клип.
    Жыў адзін удавец, і вырашыў ён ажаніцца другі раз. Ды ўзяў сабе ў жонкі самую ганарыстую кабету ў свеце. Ад першага мужа былі ў яе дзве дачкі, такія ж злосныя, як і маці. А ў чалавека таксама была дачка, але характару добрага і ласкавага, які яна пераняла ад маці-нябожчыцы.
    Не паспелі згуляць вяселле, як мачаха пачала паказваць свой злы нораў: яна прымусіла бедную дзяўчыну рабіць самую
    чорную работу. Падчарка павінна была мыць падлогу і посуд, прыбіраць у спальнях, а сама жыла ў маленькім пакойчыку
    на гарышчы, дзе ложкам ёй быў мулкі сяннік. У сястрыных пакоях стаялі модныя ложкі і віселі вялікія люстры, у якіх можна было агледзець сябе з галавы да ног. Але бедная дзяўчына моўчкі цярпела і не адважвалася паскардзіцца бацьку, які толькі насварыўся б на яе, бо ва ўсім дагаджаў новай жонцы.
    Скончыўшы працу, дзяўчына ціхутка сядала каля каміна ў закутку, у які звычайна змяталі попел. І таму ў доме яе празвалі Папялушкай. Але нават у беднай вопратцы Папялушка была ў сто разоў прыгажэйшая за сваіх раскошна прыбраных сясцёр.
    Аднойчы сын караля даваў баль і запрасіў на яго ўсіх знатных
    асоб. Дзвюм нашым паненкам таксама прыйшло запрашэнне. Вось ужо яны ўзрадаваліся! Кінуліся адразу выбіраць найлепшыя гарнітуры, прыдумляць прычоскі. Але больш за ўсё клопату выпала зноў Папялушцы.
    Каб пашыць паненкам сукенкі, паслалі па найлепшую мадыстку, у найлепшай краме купілі ім банты. Нарэшце паклікалі спытаць парады і Папялушку, бо густ у яе быў вельмі добры. Папялушка агледзела сястрыц, шчыра параіла ім, як ды што паправіць, і нават сама ўзялася іх прычасаць, на што
    сёстры адразу згадзіліся.
    Пакуль Папялушка прычэсвала іх, сёстры ў яе пыталіся:
    – Папялушка, а ты была б радая паехаць на баль?
    – Што вы, паненкі, кпіце? Хіба ж мне туды можна?
    – І то праўда. Вось бы пасмяяліся ўсе, калі б убачылі, як Папялушка на баль сунецца!
    За такія кпіны іншая наўмысна прычасала б іх дрэнна, але ў Папялушкі было добрае сэрца, і яна пастаралася зрабіць сёстрам самыя прыгожыя прычоскі.
    Нарэшце Папялушка праводзіла іх на баль, а калі карэта знікла за павароткай, горка заплакала. Хросная ўбачыла, што дзяўчына плача, і спыталася, што здарылася.
    – Мне так хацелася б... мне так хацелася б...
    І Папялушка заплакала яшчэ мацней.
    Тады хросная, якая была чараўніцай, сказала:
    – Ты, напэўна, вельмі хочаш на баль?
    – Але! Вельмі хачу, – сумна адказала Папялушка.
    – Ну што ж, слухайся мяне – і патрапіш. Ідзі ў сад ды прынясі
    мне гарбуз.
    Папялушка адразу пабегла і прынесла гарбуз хроснай, тая вычысціла яго, пакінуўшы адну лупіну, дакранулася да яго чарадзейнаю палачкай, і гарбуз ператварыўся ў чароўную
    залачоную карэту.
    Потым хросная пайшла да мышынай пасткі, дзе знайшла
    шэсць мышак і пацука. Калі яна адчыніла дзверцы і дакранулася да кожнага з іх чарадзейнаю палачкай, мышы
    адразу ператварыліся ў выдатных шэрых коней, а пацук – у пузатага фурмана.
    Як толькі хросная дакранулася сваёй палачкай да Папялушкі,
    старая сукенка ператварылася ў дзівоснае ўбранне, абсыпанае каштоўнымі камянямі. Потым яна дала дзяўчыне
    найпрыгажэйшыя ў свеце крышталёвыя пантофлікі.
    Калі Папялушка, багата прыбраная, ужо села ў карэту, хросная яе папярэдзіла, што, як бы там ні было, але на балі яна не павінна заставацца пазней за поўнач, бо калі запозніцца хоць на хвіліну, яе карэта зноў зробіцца гарбузом, коні – мышамі, фурман – пацуком, а адзенне набудзе свой ранейшы выгляд.
    Дзяўчына паабяцала хроснай, што да поўначы абавязкова
    пакіне баль, і, не помнячы сябе ад радасці, паехала.
    Сын караля, якому паведамілі аб прыездзе нікому не вядомай важнай і багатай прынцэсы, сам выйшаў яе сустракаць. Каб дапамагчы ёй выйсці з карэты, ён падаў ёй руку і правёў у залу, дзе сабраліся госці. Адразу ж запанавала поўная цішыня, усе кінулі танцаваць, скрыпкі змоўклі – так моцна
    ўсе былі ўражаныя незвычайнаю прыгажосцю незнаёмай прынцэсы. Чуўся толькі прыглушаны шэпт: «Ах! Якая яна прыгажуня!» Нават кароль, хоць быў ужо вельмі стары, не мог звесці з яе вачэй і ціхутка прызнаўся каралеве, што даўно ўжо не бачыў такой прыгожай і прыемнай асобы. Усе паненкі ўважліва разглядалі яе прычоску і вопратку, каб заўтра зра-
    біць сабе такую самую, калі знойдуцца прыдатная тканіна і ўмелыя швачкі.
    Сын караля пасадзіў прынцэсу на самае пачэснае месца, а потым запрасіў яе на танец. Яна танцавала так зграбна, што ўсе яшчэ больш замілаваліся ёю. Потым прынеслі самыя раскошныя стравы, але малады прынц амаль нічога не еў: ён увесь час толькі і пазіраў на Папялушку. А яна села побач з сёстрамі і пачала іх усяляк хваліць. Яна пачаставала іх апель-сінамі, якія падаў ёй прынц, і гэта іх вельмі здзівіла, бо яны зусім не пазнавалі Папялушкі.
    Але тут, гамонячы з сёстрамі, Папялушка пачула, як гадзіннік
    прабіў без чвэрткі поўнач. Яна адразу раскланялася перад гасцямі і як мага хутчэй пабегла з палаца.
    Калі яна вярнулася дадому, то пайшла да хроснай і вельмі
    ёй падзякавала. А потым прызналася, што і заўтра таксама хацела б паехаць на баль, бо яе запрашаў каралевіч.
    Калі сёстры вярнуліся, яны распавялі Папялушцы, што на балі была вельмі прыгожая прынцэса, імя якой ніхто не ведае, і што сын караля аддаў бы ўсё на свеце, каб даведацца, хто яна і адкуль. Папялушка ўсміхнулася і сказала:
    – Няўжо яна была такая прыгожая? Божа мой! Якія вы шчаслівыя! Як бы я хацела хоць раз зірнуць на яе!
    Наступным вечарам абедзве сястры зноў былі на балі, і Папялушка – таксама, але ў яшчэ прыгажэйшым убранні, чым мінулы раз. Сын караля ўвесь час завіхаўся вакол яе і безупынна абсыпаў рознымі пяшчотамі. Дзяўчыне зусім не было часу нудзіцца, і яна забылася на тое, пра што яе папярэджвала хросная. Ёй здавалася, што яшчэ толькі адзінаццаць, калі раптам гадзіннік выбіў першы ўдар, абвяшчаючы поўнач. Яна падскочыла і жвава, як ка-
    зуля, кінулася ўпрочкі. Прынц пабег быў за ёю, але дагнаць так і не здолеў. Па дарозе дзяўчына згубіла адзін крышталёвы пантофлік, і прынц пяшчотна падабраў яго. Без карэты, задыханая, Папялушка прыбегла дамоў. Яна зноў была ў сваім агідным адзенні, і з усёй пышнасці ў яе застаўся толькі адзін
    пантофлік – такі самы, як той, што яна згубіла.
    У брамнікаў запыталіся, ці не бачылі яны, каб з палаца выходзіла прынцэса. Але яны адказалі, што бачылі толькі нейкую вельмі неахайную дзяўчыну, падобную больш да сялянкі, чым да паненкі.
    Калі сёстры вярнуліся з балю, Папялушка спытала, ці добра яны прабавілі час і ці была на балі тая прыгожая пані. Сёстры адказалі, што была, але калі гадзіннік адбіў поўнач, яна так хутка пабегла, што нават згубіла адзін крышталёвы пантофлік,
    такі прыгожы, што ва ўсім свеце такіх ні ў кога няма. Сёстры сказалі, што сын караля падабраў той пантофлік і да канца балю ўжо толькі на яго і глядзеў, таму што, вядома ж, вельмі закахаўся ў чароўную ўладальніцу гэтага пантофліка.
    Яны казалі праўду, бо праз некалькі дзён сын караля пры ўсім народзе абвясціў, што ажэніцца з той, каму гэты пантофлік будзе акурат па назе. Спачатку яго перамералі ўсе прынцэсы, потым графіні і ўсе прыдворныя дамы, але ўсё дарма. Нікому ён не падыходзіў.
    Прынеслі яго і да дзвюх сясцёр. Як толькі яны ні высільваліся,
    каб усунуць нагу ў пантофлік! Ды нічога ў іх не выйшла. Папялушка пазнала свой пантофлік і, з усмешкай гледзячы
    на сясцёр, сказала:
    – Дайце, я памераю, ці не падыдзе ён мне?
    Сёстры пачалі смяяцца і кпіць з дзяўчыны. Але прыдворны,
    які насіў пантофлік, зірнуўшы на Папялушку, заўважыў,
    што яна прыгожая, і сказаў, што яна мае рацыю, бо ён атрымаў загад даваць мераць пантофлік усім дзяўчатам.
    Ён запрасіў Папялушку сесці і паднёс пантофлік да яе ножкі. І тут усе ўбачылі, што пантофлік лёгка надзеўся на нагу і аказаўся ў самы акурат, нібыта быў на яе зроблены. Здзіўленне ў сясцёр яшчэ больш павялічылася, калі Папялушка дастала з кішэні другі такі самы пантофлік і надзела яго на другую нагу. У гэты момант у пакой увайшла хросная. Яна дакранулася да Папялушчынага адзення чарадзейнаю палачкай, і яно зрабілася яшчэ прыгажэйшым, чым ранейшыя два разы.
    І тады нарэшце сёстры прызналі ў ёй тую прыгожую прынцэсу, якую бачылі на балі. Яны кінуліся Папялушцы ў ногі, пачалі прасіць прабачэння за ўсё дрэннае, што ёй даводзілася ад іх цярпець. Але Папялушка папрасіла іх падняцца і сказала, што ўсё шчыра ім даравала і хоча, каб яны заўсёды яе любілі.
    Ва ўсім гэтым прыгожым убранні Папялушку правялі да маладога прынца. Прынцу яна здалася яшчэ прыгажэйшаю, чым раней, і праз некалькі дзён яны пажаніліся. Папялушка, у якой дабрыні было не меней, чым прыгажосці, запрасіла сясцёр жыць у палац і ў той самы дзень аддала іх замуж за двух знатных паноў.

    Смотрите также:

    Все тексты Аверсэв >>>

    Он пригласил Золушку сесть и поднёс туфельку к её ноге. И тут все увидели, что туфелька легко надевается на ногу и оказывается точно такой же, как будто она была создана специально для неё. Удивление сестёр ещё больше усилилось, когда Золушка достала из кармана другую туфельку и надела её на другую ногу. В этот момент в комнату вошла крёстная. Она коснулась платья Золушки своей волшебной палочкой, и оно стало ещё красивее, чем в предыдущие два раза.
    И наконец сёстры узнали в ней прекрасную принцессу, которую видели на балу. Они бросились к ногам Золушки, начали извиняться за все плохое, что ей пришлось от них пережить. Но Золушка попросила их встать и сказала, что искренне всё им простила и хочет, чтобы они всегда её любили.
    В этом прекрасном наряде Золушку привели к молодому принцу. Принц счёл её ещё красивее, чем прежде, и через несколько дней они поженились. Золушка, которая была столь же добра, сколь и красива, пригласила своих сестер жить во дворце и в тот же день выдала их замуж за двух знатных джентльменов.

    Опрос: Верный ли текст песни?
    Да Нет