Текст песни Аверсэв - Прынцэса на гарошыне
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
Жыў на свеце прынц, які вельмі хацеў ажаніцца з прынцэсай, ды толькі з сапраўднай. Ён шукаў яе ўсюды, але нешта ўсё было яму не даспадобы: прынцэс шмат, а вось ці сапраўдныя яны, зразумець прынц не мог. Вярнуўся ён дадому і зажурыўся: вельмі яму хацелася сустрэць сапраўдную прынцэсу. Аднойчы ўвечары пайшоў дождж, а пасля разбушавалася жахлівая навальніца. Стары кароль пачуў, як у гарадскую браму пастукалі, і пайшоў адчыняць. Ля брамы стаяла прынцэса. Якая ж яна была ад дажджу і непагадзі! Вада сцякала з яе валасоў і сукенкі проста ў чаравікі і выцякала з-пад пятак. І ўсё ж яна назвала сябе сапраўднай прынцэсай. «Ну, гэта мы праверым!» – падумала старая каралева, але нічога не сказала, а толькі пайшла ў спальню, зняла з ложка ўсе пярыны і падушкі, паклала на дошкі гарошыну, а затым узяла дваццаць пярын і паклала іх на гарошыну. На гэты ложак прынцэса і легла спаць. Ранкам яе спыталі, як ёй спалася. – Ах, проста жудасна! – адказала прынцэса. – Я за ноч вачэй не звяла. Не ведаю, што ў мяне быў за ложак! Я ляжала на чымсьці цвёрдым, і цяпер у мяне ўсё цела ў сіняках. Гэта нейкі кашмар! Тут усе зразумелі, што перад імі – сапраўдная прынцэса. Яна ж адчула гарошыну праз дваццаць пярын! Толькі сапраўдная прынцэса можа быць такой далікатнай. Прынц з ёй ажаніўся, бо цяпер ён ведаў, што знайшоў сваю сапраўдную прынцэсу, а гарошына трапіла ў музей, дзе на яе дагэтуль можна паглядзець, калі яе ніхто не скраў. Ведайце ж, што ўся гэтая гісторыя – чыстая праўда! Смотрите также:
Все тексты Аверсэв >>> |
|
Жил в мире принцем, который хотел жениться на принцессе, но только с настоящим. Он искал ее повсюду, но ему что -то не было приятно: было много принцесс, но были ли они реальными, принц не мог понять. Он вернулся домой и вышел: он действительно хотел встретиться с настоящим
Принцесса.
Однажды вечером шел дождь, а затем уничтожен
Ужасная гроза. Старый король услышал, как сбил в городские ворота и пошел открыться. Принцесса стояла у ворот. Какой это был дождь и погода! Вода вытекала из ее волос и платье прямо в ботинки и текла из -под каблуков. И все же она назвала себя настоящей принцессой.
"Ну, мы проверим!" - Старая королева подумала, но она ничего не сказала, но просто пошла в спальню, сняла все перья и подушки с кровати, положила гороховые доски, а затем взяла двадцать перьев и положила их на горох.
Принцесса пошла в эту кровать и лег спать.
Утром ее спросили, как она спала.
- О, просто ужасно! Принцесса ответила. - Я не поворачивал глаза за ночь. Я не знаю, что у меня была кровать! Я лежал на что -то твердое, и теперь все мое тело ушиблено. Это кошмар!
Здесь все поняли это до них - настоящая принцесса. Она почувствовала горох через двадцать перьев! Только настоящая принцесса может быть такой хрупкой.
Принц женился на ней, потому что теперь он знал, что нашел свою настоящую принцессу, а горох попал в музей, где она все еще могла увидеть, не украл ли ее никто. Знайте, что вся эта история - чистая правда!