Текст песни Аверсэв - Пшанічны каласок
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
|
Жылі на адным двары курка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. Курка дзетак даглядала, зярняткі шукала. А гусак і індык толькі шпацыравалі ды спрачаліся, хто з іх важнейшы і разумнейшы. – У мяне галава большая, – хваліцца гусак, – дык і розуму ў ёй больш! – Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, але дурная, як бот, – адказвае індык. – Затое нос у мяне прыгожы, – кажа гусак, – а ў цябе смешны! Чарвяк, а не нос! І гусак, і індык былі страшэннымі гультаямі. Ежу шукаць ленаваліся і часта галадалі. А курка цэлымі днямі працавала. Аднойчы знайшла яна ля плота пшанічны каласок. – Ко-ко-ко! Глядзіце, які каласок я знайшла! Пачулі гэта Шыпун і Балбатун. – Ану, пакажы! Курка паказала. – Трэба каласок змалаціць, – сказаў індык. – Ага, ага! Тады зярняткі будуць, – згадзіўся гусак. – А хто ж змалоціць? – запыталася курка. – Толькі не я! – адказаў гусак. – Я тоўсты, мне цяжка. – Няўжо ты хочаш, каб я малаціў? – занерваваўся індык. – Я табе не парабак! – Ну добра, – сказала курка, – я сама. Пайшла яна на ток і змалаціла каласок. Прынесла зярняткі і цешыцца: – Глядзіце, якія цудоўныя! Чырвоненькія, слаўныя! Яны нават смачнейшыя за ячменныя! Падышлі гусак з індыком. – Так, так! Шкада іх дзяўбці. Трэба змалоць ды напячы булак, – параіў індык. – Ага, ага – кажа гусак. – Пшанічныя булкі мяккія, як мой пух! – А хто ж змеле? – запыталася курка. – Не я! – буркнуў гусак. – I не я! – крыкнуў індык. – Ну калі так, то давядзецца мне, – сказала курка. Узяла яна торбачку і пайшла. Змалола і прынесла муку дамоў. – Ай, якая бялюткая мука! – засакатала курка на ўвесь двор. – Так, – панюхаў індык, – пахне добра. – Смачныя булкі будуць! – уставіў слова і гусак. – Ну а хто ж іх спячэ? – пытаецца курка. Гусак толькі галавой пакруціў. Індык адказаў: – Я хоць і ўмею, ды не хачу. – Ну тады я! – сказала курка. Знайшла яна дзежачку, рашчыніла цеста, насякла дроў і запаліла ў печы. Потым нарабіла круглых булак і паставіла ў печ. Спякліся булкі, і такі прыемны пах пайшоў, што ў гусака і індыка слінкі пацяклі. Яны ўжо так згаладаліся, што нават спрачацца перасталі. – Хадзем, – сказаў індык, – булкі ўжо гатовыя. – Хадзем, брат! – адказаў гусак. Прыйшлі яны ў хату, а там курка булкі з печы дастае. – Якраз у пару прыйшлі, – весела загаманіў індык. – Ага, – заківаў галавою гусак і падаўся за стол. Індык – за ім. Але курка іх спыніла: – Чакайце, панове! Перш чым сядаць, адкажыце мне на маё пытанне. – Пытайся хутчэй! – усердзіўся гусак. – Але, толькі хутчэй, – забалбатаў і індык. – Хто пшанічны каласок знайшоў? – Ты, курка, вядома, ты, – дружна адказалі індык і гусак. – Хто яго змалаціў? – Ты, курка, змалаціла. – Хто зярняткі ў млын насіў? – Ты... – Хто дровы сек, у печы паліў, булкі пёк? Пераглянуліся індык з гусаком і адказалі: – Ты... За гэта табе і слава! – Дык вось, – сказала курка Сакатушка, – каму слава, таму і булкі! А вы, гультаі, ідзіце прэч! Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды! Кураняткі з куркай пачалі частавацца свежымі булкамі. А галодныя гультаі індык і гусак зноў заспрачаліся, хто з іх важнейшы і разумнейшы. Смотрите также:
Все тексты Аверсэв >>> |
|
В одном дворе жили курица Сакатушка, гусь Шипун и индюк Балбатун.
Курица ухаживала за цыплятами, искала зерно. А гусь и индюк только гуляли и спорили, кто из них важнее и умнее.
«У меня голова больше, — хвастался гусь, — значит, у неё больше мозгов!»
«У тебя голова большая, это правда, но она глупая, как сапог, — ответил индюк.
«А мой нос красивый, — сказал гусь, — а твой смешной! Червяк, а не нос!»
И гусь, и индюк были ужасно ленивыми. Им было лень искать еду, и они часто голодали. А курица работала весь день. Однажды она нашла колос пшеницы у забора.
«Ко-ко-ко! Смотри, какой колос пшеницы я нашла!»
Услышали это Шипун и Балбатун.
«О, покажи!»
Показала курица. — Нам нужно обмолотить початок кукурузы, — сказал индюк.
— Да-да! Тогда будет зерно, — согласился гусь.
— А кто будет его обмолачивать? — спросила курица.
— Но не я! — ответил гусь. — Я толстый, мне тяжело.
— Ты правда хочешь, чтобы я обмолачивал? — занервничал индюк. — Я не твой слуга!
— Ну, — сказала курица, — я сама.
Она пошла к ручью и обмолотила початок. Принесла зерно и обрадовалась:
— Смотрите, какие они чудесные! Красные, красивые! Они даже вкуснее ячменя!
Подошли гусь и индюк.
— Да-да! Жаль клевать их. Нужно перемолоть и испечь булочку, — посоветовал индюк.
— Да-да, — сказал гусь. – Пшеничные булочки такие мягкие, как моя мука!
– Кто их перемолоет? – спросила курица.
– Не я! – проворчал гусь.
– И не я! – закричала индейка.
– Ну, если так, то придётся мне, – сказала курица.
Она взяла мешок и пошла. Она перемолола муку и принесла её домой.
– О, какая белая мука! – воскликнула курица на весь двор.
– Да, – понюхал индюк, – пахнет вкусно.
– Булочки будут восхитительны! – добавили гусь.
– Ну а кто их испечёт? – спросила курица.
Гусь только покачал головой. Индейка ответила:
– Я знаю, как, но не хочу.
– Ну тогда я испеку! – сказала курица.
Она нашла маленький горшочек, раскатала тесто, нарубила дров и зажгла печь. Затем она испекла круглые булочки и поставила их в духовку. Булочки испеклись, и от них исходил такой приятный запах, что у гусыни и индейки потекли слюни. Они так проголодались, что даже перестали спорить.
«Ну же, — сказала индейка, — булочки готовы».
«Ну же, братишка!» — ответила гусыня.
Они пришли в дом, и там курица доставала булочки из духовки.
«Они пришли как раз вовремя», — весело защебетала индейка.
«Да», — кивнула гусыня и села за стол. Индейка последовала за ней.
Но курица остановила их:
«Подождите, господа! Прежде чем сесть, ответьте на мой вопрос».
«Спросите меня быстро!» — рассердилась гусыня.
«Но только быстро», — защебетала и индейка.
«Кто нашел колос пшеницы?»
— Ты, курица, конечно же, ты, — хором ответили индейка и гусь.
— Кто молотил?
— Ты, курица, молотила.
— Кто носил зерно на мельницу?
— Ты…
— Кто рубил дрова, зажигал печь, пек булочки?
Индейка и гусь переглянулись и ответили:
— Ты… За это ты заслуживаешь славы!
— Так, — сказала курица Сакатушка, — кому достанется слава, тому достанутся булочки! А вы, ленивцы, уходите! Кто-кто-кто! Дети, бегите сюда!
Куры и курица начали пировать свежими булочками. А голодные ленивцы, индейка и гусь, снова спорили о том, кто из них важнее и умнее.
