Текст песни M.G. - Пагоня
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным
Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, — Ўспомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў па грозных канях. Ў белай пене праносяцца коні, — Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць... Маці родная, Маці-Краіна! Не усьцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!.. Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. |
|
Only in the heart of disturbing hear
For a country home horror -
I remember Acute Gate holy
I formidable warriors on horseback.
The white foam rushing horse -
Torn, and strive hard to rattle ...
Old Lithuanian Chases
Do not break, do not stop, do not hold back.
In immeasurable distance you fly,
And for you, before you - a few years.
You for whom chasing a hurry?
Where are your ways, and where?
Maybe they, Belarus, panyaslisya
For your children uzdagon,
That you have forgotten, denied,
Sold and delivered to the prisoner?
Biytse in their heart - biytse swords,
Do not let strangers be!
Let hear his heart night
About homeland page hurts ...
Our mother, the mother-country!
NOT ustsishytstsa kind of pain ...
Forgive me, you accept his son,
For You let it die! ..
All those flying horse fly,
Silver harness rattle away ...
Old Lithuanian Chases
Do not break, do not stop, do not hold back.